Му́чанік ( — сведка, — сведка) — чалавек, які зведаў ганенні і/ці прыняў смерць за адмаўленне, прапаведаванне, ці адмову адрачыся ад сваіх рэлігійных ці свецкіх поглядаў. Большасць мучанікаў шануюцца паслядоўнікамі ці нават лічацца святымі, становячыся сімвалам гераічнасці і мужнасці. Мучанікі адыгрываюць значную ролю ў гісторыі рэлігій.
Першамучанік — першы па часе мучанік у якой-небудзь краіне ці сярод якой-небудзь групы людзей.
Мучанік у хрысціянстве У хрысціянстве мучанік — чалавек, які прыняў мукі і смерць за вызнанне веры ў Ісуса Хрыста. У хрысціянстве мучанікі складаюць адзін з найстаражытных лікаў святасці.
Хрысціянскае царква шанавала святога мучанікам толькі тады, калі мелася поўнае перакананне, што чалавек не адступіўся падчас мучаніцкага подзвігу, а здзейсніў яго ў адзінстве з Царквой, цалкам аддаўшыся ў рукі Промыслу Божага. Не маглі, вядома, быць прылічаны да святых пацярпелыя ератыкі ці схізматыкі, а таксама тыя, што адпалі з-за царкоўнага расколу ці з-за здрады, або тыя, што пацярпелі не за веру ў Хрыста.
9-е і 34-е правілы Лаадыкійскага сабору 343 года, якія несумнеўна адлюстровалі ўжо ўсталяваны царкоўны погляд, прама называюць тых, хто памёр не за хрысціянскую веру, ілжэмучанікамі і забараняюць членам Царквы пад пагрозай адлучэння наведваць месцы іх пахаванняў з якой бы там ні было мэтай. Варта таксама адзначыць, што Царквой, як правіла, не прызнаваліся мучанікамі хрысціяне, якія наўмысна дамагліся смерці сваімі абуральнымі паводзінамі, як напрыклад паступалі данатыстыБлажэнны Аўгусцін. Col lat. cum. Donatistis, III, 25.. Так напрыклад, епіскап Менсурый Карфагенскі (пачатак IV стагоддзя) забараняў сваёй пастве наведваць у вязніцах тых, хто трапляў туды з-за абразы язычнікаў, а Эльвірскі сабор, які адбыўся ў 305 годзе, пастанавіў, што забітыя ў паходах пры разбурэнні язычніцкіх капішчаў і ідалаў не павінны прызнавацца мучанікамі.
Спасылкі
В. М. Живов, Святость. Краткий словарь агиографических терминов ТРАДИЦИИ ПОЧИТАНИЯ МУЧЕНИКОВ И ИСПОВЕДНИКОВ ЗА ХРИСТА М. Ю. Парамонова. Мученики // Словарь средневековой культуры. М., 2003, с. 331—336
*