Меда́ль «80 год Паграні́чных во́йскаў Рэспу́блікі Белару́сь» — ведамасная ўзнагарода Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь.

Медаль заснаваны Загадам Старшыні Камітэта № 79 ад 25 лютага 1998 года да 80-й гадавіны пагранічных войскаў СССР (28 мая 1918 года дэкрэтам СНК РСФСР было створана Галоўнае ўпраўленне пагранічнай аховы).

Прадстаўленне да ўзнагароды Права на ўзнагароджанне мелі: асобы афіцэрскага складу, якія знаходзіліся да 28 мая 1998 года на воінскай службе ў пагранічных войсках і дасягнулі станоўчых вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці; прапаршчыкі (мічманы), якія знаходзіліся на воінскай службе ў пагранічных войсках, праслужылі ў іх да 28 мая 1998 года ў званні прапаршчыка (мічмана) 5 ці болей гадоў і дасягнулі станоўчых вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці; асобы афіцэрскага складу, звольненыя з воінскай службы ў запас або адстаўку, якія праслужылі ў пагранічных войсках 25 ці болей гадоў; асобы афіцэрскага складу — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваныя да іх; грамадзяне Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, якія ўнеслі значны ўклад у забеспячэнне нацыянальнай бяспекі на дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.