Гарычкакветныя (Gentianales) — парадак двухдольных раслін.

Апісанне

Травы, кусты, дрэвы. Лісце звычайна супраціўнае ці кальчаковае, суцэльнае, без прылісткаў. Кветкі двухполыя, правільныя, 4—5-членныя, са зрослапялёсткавым вяночкам, адзіночныя ці ў суквеццях. Гінецэй з 2 неглыбоказрослых пладалісцікаў. Завязь верхняя, з некалькімі семязародкамі. Плады рознага тыпу (каробачка, ягада, двухлістоўка). Насенне з эндаспермам.

Арэал

Пашыраны пераважна ва ўмерана цёплых і субтрапічных зонах зямнога шара.

Гл. таксама

Раўвольфія

Літаратура Гарычкакветныя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983.