Вадзенне (Увядзенне, Вадзенне, Уводзіны) — прысвятак у народным календары славян, які святкуецца . Звязаны з хрысціянскім святкаваннем Увядзення ў храм Прасвятой Уладаркі нашай Багародзіцы і Прыснадзевы Марыі. Бяздзетныя бацькі Іаакім і Ганна паабяцалі, што, у выпадку нараджэння ў іх дзіцяці, прысвецяць яго на служэнне Богу. І вось у гэты дзень трохгадовая атраковіца пры запаленых свечках падымаецца па пятнаццаці прыступках храма і яе першасвятар уводзіць у Святая Святых. Для хрысціян гэтае свята — сімвал увядзення грэшнага свету ў храм, без якога ён загіне, пачатак уратаванняСнежань. 4/21. Увядзенне (Вадзенне, Уводзіны).
У народнай традыцыі назва звязваецца са словам «вядзенне» («водзяцца ваўкі»), казалі: «Увядзенне, што свят навядзе», «На Увядзенне бывала лядзенне», «Увядзенне прыйшло — зіму прывяло». На Рэчыцкім Палессі мяркуюць, што гэта свята — у памяць пакут Святой Варвары («вадзілі Варвару»): «Як святую Варвару погань мучыла, што перш вадзіла па сялу на повадзе да й біла; затым етае свята завецца „Вадзенне“».
У некаторых рэгіёнах лічыцца адным з дзявочых свят, калі «дзяўчаты збіраліся на ігрышча і куміліся» (Рагачоўскі раён), а вечарам варажылі: «Святое Увядзенне, вядзі мяне туды, ідзі мне жыць»Лозка, А. Ю. Беларускі народны каляндар / А. Ю. Лозка. — 2-е выд., перапрац. і дап. — Мн.: Полымя, 2002. — С. 214.УВЯДЗЕННЕ (ВАДЗЕННЕ, УВОДЗІНЫ).
У сербаў і чарнагорцаў існуюць забароны на дакрананне да вострых прадметаў, каб ваўкі зімою не нападалі на жывёлу.
Спасылкі
УВЯДЗЕННЕ (ВАДЗЕННЕ, УВОДЗІНЫ)
Катэгорыя:Святы Катэгорыя:Зімовыя святы Катэгорыя:Народны каляндар усходніх славян Катэгорыя:Святы 4 снежня