Вялікі Фарасан () — найбуйнейшы востраў архіпелага Фарасан у Чырвоным моры каля ўзбярэжжа Саудаўскай Аравіі. Плошча сушы - 398,59 км². Насельніцтва (2004 г.) - каля 1000 чал.
Востраў Фарасан знаходзіцца ў 1020 км на паўднёвы захад ад Эр-Рыяду, сталіцы Саудайскай Аравіі. Уяўляе сабою вапняковую паверхню з пясчанымі пляжамі і водмелямі на старажытным каралавым падводным узвышшы. Нягледзячы на сухі трапічны клімат, маюцца крыніцы пітной вады. Востраў насяляе статак аравійскіх газеляў — апошніх прадстаўнікоў свайго віда. Багатая фаўна навакольных вод. Тут налічваецца 231 від рыб, 49 відаў каралаў, 3 віды дэльфінаўDiscover Saudi’s Farasan Island .
У старажытнасці востраў быў важным транзітным пунктам у гандлі паміж Блізкім Усходам і Індыяй. У вёсцы Фарасан захавалася мячэць Неджда Al Najdi Mosque, пабудаваная ў паўднёваазіяцкім стылі ў 1927 г. арабскім гандляром Ібрагімам аль-Тамімі.
Асноўная эканамічная актыўнасць — здабыча нафты, рыбалоўства, турызм.
Катэгорыя:Астравы Чырвонага мора Катэгорыя:Астравы Саудаўскай Аравіі