Фарасан () — група астравоў у Чырвоным моры каля ўзбярэжжа Саудаўскай Аравіі. Агульная плошча — 805 км². Насельніцтва (2010 г.) - 17999 чал.

Геаграфія Архіпелаг Фарасан знаходзіцца ў паўднёвай частцы Чырвонага мора. Складаецца з больш чым 90 астравоў. Самым вялікім з'яўляецца востраў Фарасан-эль-Кабір, які займае плошчу 398,59 км².

Архіпелаг сфарміраваўся ў эпоху плейстацэна як падводнае каралавае плато. Над вадою астравы канчаткова апынуліся толькі ў галацэне. Прычым частка старажытнага плато ў нашы дні застаецца ніжэй за ўзровень мора і фарміруе падводную банку. Суша амаль цалкам уяўляе вапняковыя ўтварэнні з карставымі агаленнямі, пустэчамі і друзлымі глебамі.

На архіпелаге вядзецца здабыча нафты.

Клімат трапічны спякотны. Дажджы ідуць пераважна ў летнія месяцы, калі мусон прыносіць вільгаць з Індыйскага акіяна. Яна назапашваецца ў карставых пустэчах, дзякуючы чаму на астравах сустракаюцца крыніцы пітной вады.

Прырода На астравах архіпелага Фарасан пераважае флора, характэрная для пустыні і паўпустыні. Каля карставых пустэч, дзе запасіцца дажджавая вада, сустракаюцца зараснікі невысокіх дрэў і хмызнякоў. Наземная фаўна прадстаўлена яшчаркамі, змеямі, казуркамі, грызунамі. Астравы — важны пункт, дзе сезонна спыняюцца пералётныя птушкі. У 1825 г. на Фарасан перасяліўся статак аравійскіх газеляў. У нашы дні налічваецца каля 500 дзікіх газеляў. Яны з'яўляюцца апошнімі прадстаўнікамі свайго віда.

Вельмі багатая фаўна навакольных марскіх вод. Тут налічваецца 231 від рыб, 49 відаў каралаў, 3 віды дэльфінаў.

Для аховы прыроды архіпелага ў 1989 г. на Фарасане створаны запаведнік.

Гісторыя Археалагічныя даследаванні 2009 - 2010 гг. паказалі тое, што архіпелаг Фарасан мог быць населены ўжо ў глыбокай старажытнасці. Захаваліся нагрувашчванні ракавін малюскаў, якімі харчаваліся старажытныя пасяленцы. Аднак з-за змен клімату, што прыводзілі да працяглых перыядаў засухі, людзі часова пакідалі архіпелаг. У II ст. н. э. на Фарасане месцілася рымскае ўмацаванне, пабудаванае для аховы гандлёвага шляху паміж Егіптам і Індыяй. У сярэднявеччы нешматлікае насельніцтва пакутвала ад пірацкіх рэйдаў. У XVIII - XIX стст. на астравах была ўзведзена асманская крэпасць. У 1918 г. была знойдзена нафта. У 1932 г. Фарасан увайшоў у склад Саудаўскай Аравіі.

Спасылкі Rashad Azdy Bantan, Geology and sedimentary environments of Farasan Bank (Saudi Arabia) southern Red Sea: A combined remote sensing and field study A Review of the Geology of Coral Reefs in the Red Sea Coastal Prehistory in the Southern Red Sea Basin, Underwater Archaeology and the Farasan Islands Marco MASSETI, The mammals of the Farasan archipelago, Saudi Arabia Discover Saudi’s Farasan Island Coastlines, Submerged Landscapes, and Human Evolution: The Red Sea Basin and the Farasan Islands

Фарасан Фарасан Фарасан Фарасан