Вялікі камень літоўскі са знакамі — геалагічны помнік прыроды на Беларусі з 1997 года, валун, размешчаны на ўсходняй ускраіне вёскі Літоўка Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.
Валун ружавага-шэрага дробназярністага граніту з крышталямі біятыту і ксеналітаў цёмна-шэрага гнейсу. Захавалася 1/3 валуна даўжынёй 2,7 м, шырынёй 2,4 м, вышынёй 1,6 м, у абводзе 7,2 м, аб’ём 5,5 м³, маса каля 14,6 тон. Прынесены ледавіком каля 220—150 тыс. гадоў таму са Скандынавіі.
На паверхні каменя ёсць паглыбленне даўжынёй 29 см, шырынёй 14 см, глыбінёй да 2 см, якое лічылі следам казачнай «істоты». Амаль на вяршыні знаходзіцца паўсферычная выемка ў папярочніку 4 см, глыбінёй 1,5 см з прышліфаванымі сценкамі, якая высечана чалавекам 2—2,5 тыс. гадоў назад. Валун меў культавае значэнне.
18 студзеня 2008 года валун абвешчаны геалагічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэнняПостановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 18 января 2008 г. № 4 Об объявлении некоторых геологических объектов в Гродненской области геологическими памятниками природы республиканского значения. Плошча помніка прыроды — 6,48 м², плошча ахоўнай зоны — 66,6 м².
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Валун «Большой камень» литовский на сайте Министерства природных ресурсов и окружающей среды Республики Беларусь
Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Літоўка (Навагрудскі раён) Катэгорыя:Геалогія Навагрудскага раёна Катэгорыя:Славутасці Навагрудскага раёна Катэгорыя:Культавыя камяні