Юльян Сяргеевіч Пшыркоў (, сяло Кісцяні, цяпер — ) — беларускі савецкі літаратуразнавец і крытык. Доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1964).
Біяграфія Скончыў двухгадовыя педагагічныя курсы ў Рагачове (1930); працаваў настаўнікам у Рагачоўскім і Клічаўскім раёнах. Скончыў філалагічны факультэт Ленінградскага дзяржуніверсітэта (1939); працаваў выкладчыкам у Магілёўскім педагагічным інстытуце (1939—1940). З 1940 — у Савецкай арміі, удзельнічаў у баях пад Ленінградам і Кёнігсбергам; быў тройчы паранены. З 1945 навуковы супрацоўнік, з 1954 — загадчык сектара беларускай дакастрычніцкай літаратуры і тэксталогіі Інстытута літаратуры АН БССР. Адначасова чытаў курс беларускай літаратуры ў БДУ (1945—1957) і ў Мінскім педагагічным інстытуце (1966—1968).
Творчасць У друку з 1940. У артыкулах «Новая зямля Я. Коласа» і «Дарэвалюцыйныя паэмы Я. Купалы» (абодва — 1940) адзін з першых выступіў з пераглядам вульгарна-сацыялагічныхПаводле артыкула А. Лойкі ў ЭГБ Т.6 ч.1. ацэнак гэтых твораў. Аўтар даследаванняў «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1951, манаграфія, першая ў беларускім савецкім коласазнаўстве), "Трылогія Якуба Коласа «На ростанях» (1956), «Беларуская савецкая проза. 20-я — пачатак 30-х гадоў» (1960), «А. Е. Богданович» (1966), «Эпас рэвалюцыі» (1975).
Аўтар брашур «Народны паэт БССР Якуб Колас» (1949), «Уплыў творчасці А. С. Пушкіна на развіццё беларускай літаратуры» (1949). Адзін з аўтараў дапаможнікаў для 8—10 класаў і першага стабільнага падручніка (разам з Н. С. Перкіным) «Беларуская савецкая літаратура» дя 9—10 класаў (1959—1973), прац «Нарыс гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1954), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (Т.1—2, 1968—1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977). Складальнік альбома «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1959), зборніка «Тарас Шаўчэнка і беларусы» (1964, разам з І. Крэнем).
Узнагароды Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). ордэн Айчыннай вайны II ступені, ордэн «Знак Пашаны», медалі, Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа (1980)За ўдзел у двухтомным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (на рус. мове, 1977).
Літаратура . С.285,286. А. Лойка. . С.12,13.
Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Крытыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Беларусісты