«Наше время» (Том третий) () — альбом беларускага гурта «Sounduk», выдадзены ў 2013 годзе.

Гісторыя стварэння Альбом з’яўляецца заключнай часткай трылогіі. Афіцыйная прэзентацыя адбылася 30 лістапада 2013 года ў мінскім клубе «RE:PUBLIC». Да выхаду альбома гурт прыдумаў уласны алфавіт і змясціў яго ў буклеце да дыску пад лозунгам «Наше время — наш язык». Аранжыроўкай песень займаўся ўвесь склад гурта.

Крытыка Меркаванне музычнага крытыка Сяргея Будкіна:

Музычны журналіст Алег Клімаў, у сваю чаргу, адзначыў, што альбом нагадвае як бы дапіску да папярэдняга альбома, нейкі бонусны дадатак. Музычны журналіст Дзмітрый Падбярэзскі мяркуе, што альбом запісаны «шчыра, чэсна, без прэтэнзій». Ягор Цывілька лічыць, што «альбом падкупае з першай жа песні, якая лёгка змяняе маркотны зімовы настрой».

Спіс кампазіцый

Выканаўцы Ганна Хітрык — вакал Ягор Дзыгун — гітары, вакал Павел Чымбаевіч — бас Андрэй Сапоненка — барабаны, перкусія Юлія Глушыцкая —віяланчэль, раяль, вакал

Іншыя ўдзельнікі Зміцер Хаменка Павел Трацяк Алег Даманчук — гукарэжысёр (студыя «maple tree») Марыя Мухіна — дызайн дыска (студыя «5005/SOUS»)

Спасылкі Презентация альбома «Наше время» на афіцыйным сайце гурта

Катэгорыя:Альбомы 2013 года Катэгорыя:Альбомы гурта «Sounduk»