Гі́ральд з Камбрыі (), або Ге́ральд дэ Бэры (; каля 1146 — каля 1223 гг.) — сярэднявечны валійскі і англійскі гісторык, асабісты святар караля Генрыха II.
Біяграфія Геральд дэ Бэры нарадзіўся ў высакароднай валійсай сям’і нармандскага паходжання. У перапісцы з Інакенціям III сам называў сябе нашчадкам прынцаў уэльскіхGerald of Wales, The Itinerary of Archbishop Baldwin through Wales. Навучаўся ў Парыжы, пасля чаго быў прызначаны асабістым пасланцам арцыбіскупа Кентэрберыйскага ва Уэльсе. У 1174 г. прызначаны архідыяканам Брэкана і такім чынам стаў другой асобай у каталіцкай царкве Англіі. Фактычна выконваў біскупскія абавязкі ў некалькіх парафіях. У 1184 г. атрымаў пасаду асабістага сакратара і святара караля Генрыха II. У 1185 г. суправаджаў прынца Джона ў Ірландыю. У 1196 г. пакінуў каралеўскую службу і жыў пры двары свайго сябра, плябана Лінкальнскага сабора, дзе мелася багатая бібліятэка. Імкнучыся атрымаць пасаду біскупа, тройчы наведваў Рым, аднак не атрымаў дазволу Інакенція III. Мяркуецца, што памёр у Херэфордзе, недалёка ад Уэльса, дзе і быў пахаваны.
Спадчына Ужо пры жыцці Геральд дэ Бэры лічыўся таленавітым пісьменнікам. Пісаў на лацінскай мове. Аўтар 4 агіяграфічных і схаластычных прац. Аднак найбольшую славутасць маюць яго сачыненні, прысвечаныя Ірландыі і Уэльсу, — «Апісанне Гібернікі» (1188 г.), «Наступ на Гіберніку», «Вандроўка па Камбрыі» (1191 г.) і «Апісанне Камбрыі» (1194 г.)Gerald of Wales. Апісаў культуру і гісторыю кельцкіх народаў. Прыйшоў да высновы, што кельцкія мовы маюць адзінае паходжанне з французскай і лацінскай. Выступаў за самастойнасць царквы Уэльса ад царквы Англіі, але захоўваў лаяльнасць да англійскіх каралёў.
Спіс прац Topographia Hibernica (1188 г.) Expugnatio Hibernica Itinerarium Cambriae (1191 г.) Descriptio Cambriae (1194 г.) De instructione principis De rebus a se gestis De Menevensi ecclesia dialogus Gemma ecclesiastica Textus Speculum ecclesiae Symbolum electorum Invectionum libellus De invectionibus Vita sancti Hugonis De vita Galfridi archiepiscopi Eboracensis Vita sancti Ethelberti Vita sancti Remigii Vita sancti David
Літаратура Самахвалаў, Д. С. Гісторыя гістарычнай думкі : курс лекцый / Д. С. Самахвалаў. — Мінск : БДУ, 2013. ISBN 978-985-518-807-1
Катэгорыя:Падарожнікі-даследчыкі Катэгорыя:Гісторыкі царквы Катэгорыя:Лацінскія гісторыкі Катэгорыя:Гісторыкі мовы Катэгорыя:Постаці Уэльса