Ві́ктар Аляксе́евіч Піскаро́ў (, в. Чырвоная Горка, Юхнаўскі раён, — ) — савецкі і беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр унутраных спраў Беларускай ССР, генерал-лейтэнант унутранай службы, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук.
Біяграфія У органах міліцыі з сакавіка 1951 года. Пачынаў службу ў Тураўскім раёне. Выпускнік факультэта завочнага навучання Акадэміі міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
З ліпеня 1967 па 1978 год — начальнік Упраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. З 1978 года — намеснік міністра ўнутраных спраў БССР. У 1983 годзе прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС СССР.
Са студзеня 1984 па 1990 год — міністр унутраных спраў Беларускай ССР.
Са студзеня 1991 года ў адстаўцы.
З лістапада 2001 года — старшыня Савета Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 11-12 скліканняў. У 1980 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па юрыдычных навуках ў Акадэміі МУС СССР.
Узнагароды 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь» медалі
Спасылкі Дзмітрый Касценка. На Варце. 26 студзеня Віктару Аляксеевічу Піскарову — 80 гадоў Леонид Екель. Советская Белоруссия № 41 (24671). Комиссар Пискарев
Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў БССР Катэгорыя:Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання