Зе́неўскі валун — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння на Беларусі. Размешчаны за 0,2 км на поўнач ад в. Зенеўцы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Буйны ледавіковы валун ружова-бурага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату ў выглядзе авоідаў. Даўжыня валуна складае 4,7 м, шырыня З м, вышыня 2,1 м, у абводзе 9,6 м, аб’ём 16 м³, маса каля 42 т. Прынесены ледавіком каля 220—110 тысяч гадоў назад са Скандынавіі. На бакавой паверхні захавалася 25 штучных паглыбленняў паўсферычнай формы (1—5 см у пяпярочніку, да 2,5 см глыбіні), зробленых чалавекам каля 2—2,5 тысяч гадоў назад. У язычніцкія часы — прадмет пакланення.

18 студзеня 2008 года валун абвешчаны геалагічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэнняПостановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 18 января 2008 г. № 4 Об объявлении некоторых геологических объектов в Гродненской области геологическими памятниками природы республиканского значения. Плошча помніка прыроды — 14,1 м², плошча ахоўнай зоны — 82,2 м².

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Геалогія Шчучынскага раёна Катэгорыя:Славутасці Шчучынскага раёна Катэгорыя:Зенеўцы Катэгорыя:Культавыя камяні