Налю́цік — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 33 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 1 км на паўночны захад ад возера Цёста, за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Сяло, у басейне ракі Аўсянка.
Плошча паверхні 0,006 км². Даўжыня 0,22 км, найбольшая шырыня 0,08 км. Даўжыня берагавой лініі 0,5 км.
Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, спадзістыя, верхняя частка пад ворывам, ніжняя пад лесам. На поўначы забалочаная пойма шырынёй 0,2 км.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна