Азія́цка-ціхаакія́нскі тэа́тр вае́нных дзе́янняў Пе́ршай сусве́тнай вайны́ — заваяванне Брытанскай і Японскай імперыямі нямецкіх каланіяльных уладанняў у тэрытарыяльным Кітаі і Ціхім акіяне. Калі не лічыць японскай атакі Цындаа пры падтрымцы брытанскага флоту, то большасць захопаў прайшлі адносна бяскроўна. Да лістапада 1914 года Вялікабрытанія, яе дамініёны і Японская імперыя захапілі ўсе ўладанні Германіі. Пасля гэтага ўсе ваенныя дзеянні ў гэтым рэгіёне звяліся да барацьбы з нямецкімі рэйдэрамі.
У той жа час, незадаволенасць Японіі сваімі тэрытарыяльнымі набыццямі па выніках Першай сусветнай вайны стала адной з падстаў уступлення яе ў Другую сусветную.
Катэгорыя:Кампаніі і тэатры ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Бітвы Аўстра-Венгрыі Катэгорыя:Бітвы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Германія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Канфлікты 1914 года Катэгорыя:Канфлікты 1915 года Катэгорыя:Канфлікты 1916 года Катэгорыя:Канфлікты 1917 года Катэгорыя:Канфлікты 1918 года Катэгорыя:Канфлікты 1919 года