Арысто́цель Ф'ёрава́нці, ці Арысто́цель Фіярава́нці (; каля 1415, г. Балоння, Італія — каля 1486) — італьянскі архітэктар, інжынер.

Біяграфія

Да 1473 працаваў пераважна ў Балонні і Мілане. Вядомасць набыў за інжынерныя работы па ўмацаванні і перасоўцы буйных збудаванняў. thumb|250px|Успенскі сабор у маскоўскім Крамлі

У 1475 па запрашэнні вялікага князя Івана III Васільевіча прыехаў у Маскву. Пабудаваў Успенскі сабор (1475—79) Маскоўскага Крамля, у якім гарманічна спалучыў традыцыі Уладзіміра-Суздальскай школы дойлідства з рацыяналістычнымі рысамі архітэктуры італьянскага рэнесансу. Як ваенны інжынер і начальнік артылерыі ўдзельнічаў у паходах Івана III на Ноўгарад (1477—78), Казань (1482), Цвер (1485).

Зрабіў вялікі ўплыў на развіццё рускай будаўнічай тэхнікі.

Літаратура Ф'ёраванці // С. 367.

Земцов С. М., Глазычев В. Л. Аристотель Фьораванти. М., 1985. Подъяпольский С. С. Итальянские строительные мастера в России в конце XV — начале XVI в. по данным письменных источников (опыт составления словаря) // Реставрация и архитектурная археология: Новые материалы и исслед. М., 1991.

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктары Італіі Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Інжынеры Італіі Катэгорыя:Інжынеры Расіі