Ć, ć — літара шэрагу ўсходне- і паўднёваеўрапейскіх лацінскіх алфавітаў. Утвораная ад літары C з дапамогай акуту. Ужываецца ў польскім, верхнялужыцкім і ніжнялужыцкім, сербскім, харвацкім, баснійскім, вілімавіцкім алфавітах, лацінскіх варыянтах беларускага, македонскага і сербскага алфавітаў. З'яўляецца чацвёртай літарай у беларускім лацінскім алфавіце, ува ўсіх астатніх — пятай.

Упершыню ўзнікла ў польскай абэцэдзе, адкуль у ХІХ ст. была запазычаная іншымі мовамі. У беларускай, вілімавіцкай і польскай мове адпавядае кірылічнаму «ць», у паўднёваславянскіх — Ћ. Апроч таго, у македонскай мове часам адпавядае літары Ќ. Можна перадавацца ў кірыліцы і як «Ч».

C