Асаўцы́. Сустракаецца таксама варыянт Васаўцы́ (, ) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Відзіборскага сельсавета.

Мясцовасць вядома з прывілею пінскага князя Фёдара Іванавіча Яраславіча ад 1503 года баярыну Карпу Карпавічу на востраў Асавы і дварышчы ў сёлах Стахава і Плотніца.

У вёсцы была сядзіба роду Калавураў, адным з уладальнікаў быў пінскі суддзя Пётр Казіміравіч Калавур (1799—1896).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Відзіборскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Столінскага раёна