Сухо́паль (, ) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сухопальскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 31 км у напрамку на паўночны захад ад горада Пружаны за 120 км ад Брэста, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы.
Гісторыя Вядома з 1680 (з 1641Краязнаўства Берасцейшыны) года як вёска, дзяржаўная ўласнасць у Берасцейкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Жыхары вёскі прымалі ўдзел у падрыхтоўцы каралеўскіх паляванняў у Белавежскай пушчы. У 1759 годзе ў вёсцы 86 жыхароў, 21 двор. З 1795 года Сухопаль у складзе Расійскай імперыі. Вёска разам з іншымі была падаравана імператрыцай Кацярынай II палкаводцу П. А. Румянцаву-Задунайскаму. З 1801 года вёска цэнтр воласці ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні. У 1905 годзе ў Сухопалі адбыліся сялянскія хвалаванні на чале з Д. Гваем. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, з 1925 года — цэнтр гміны Пружанскага павета Палескага ваяводства. Дзейнічалі падпольныя арганізацыі КПЗБ і КСМЗБ, гурткі Таварыства беларускай школы і Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Жыхары вёскі ўдзельнічалі ў Белавежскай забастоўцы рабочых лесараспрацовак 1932—1933 гадоў.
З 1939 года Сухопаль у складзе Беларускай СССР, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета Шарашоўскага раёна, з 1956 года — Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны захопнікі загубілі ў вёсцы і сельсавеце 305 чалавек.
Насельніцтва 1759 год — 86 жыхароў, 21 двор. 1921 год — 185 жыхароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., t. T. 5, województwo białostockie, 1924, s. 9.. 2000 год — 454 жыхары, 180 двароў. 2002 год — 425 жыхароў, 169 двароў.
Інфраструктура Аграгарадок з’яўляецца цэнтрам ААТ «Жураўлінае». Дзейнічаюць амдбулаторыя, сярэдняя школа, сельскі клуб-бібліятэка.
Помнікі гісторыі і культуры Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1903) — Брацкая магіла савецкіх воінаў. У 1965 годзе на магіле ўстаноўлены помнік. Побач мемарыяльны комплекс.
Вядомыя ўраджэнцы Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч (нар. 1968) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Агрогородок «Сухополь» // Сайт ОАО «Журавлиное» Сухополь // Фотоэнциклопедия Беларуси Братская могила Воинов Красной Армии, аг. Сухополь, Пружанский район, Брестская область // Проект «Сохраним историю» Сухопольский сельский клуб-библиотека // Аддзел культуры Пружанскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя:Сухопальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна