Асні́ца. Сустракаецца таксама варыянт Во́сніца (, ) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Парахонскага сельсавета.
Вёска знаходзіцца ў 2 км ад аўтадарогі Лунінец — Пінск (). Чыгуначная станцыя «Парахонск» на лініі Брэст — Лунінец.
Гісторыя
У XVII ст. кароль Ян III Сабескі ўрочышчам Асніца ўзнагародзіў за ваенную заслугу ротмістра Мірона Літаіновіча, прадстаўніка мясцовай шляхты. З часам тут узнікла паселішча. Да Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся хутар, працавалі млын і лесапільны завод. 7 лютага 1967 года да вёскі далучаны пасёлак чыгуначнай станцыі ПарахонскРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).. На пачатак 1998 года ў вёсцы налічвалася 49 двароў, 76 чалавек.
Медыцына У Асніцы працуе Парахонская участковая бальніца.
Насельніцтва 2009 год — 52 жыхары 1999 год — 75 жыхароў 1998 год — 76 жыхароў, 49 двароў
Спасылкі
Катэгорыя:Парахонскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна