Ву́лька Гарадзі́шчанская (, ) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета.

Гісторыя З 1667 года вёска адносілася да Гарадзішчанскага бенедыктынскага кляштара.

У канцы XIX стагоддзя пражывала 160 чалавек, пераважна дваранскага паходжання. На паўночным усходзе ад паселішча ў лесе знаходзілася капліца, у вёсцы — царква (не захаваліся).

Прыблізна ў ноч з 23 на 24 чэрвеня 1941 года за 2—3 кілямэтры ад вёскі, у лесе, супрацоўнікі НКУС звязалі паміж сабой калючым дротам 53 вязніАлексы Дуброўскі думае, што від бялізны забітых даводзіць, што гэта былі польскія ваенныя. Niewypłakane łzy, ECHA POLESIA 3(27)2010, s. 64 з пінскай турмы і закапалі жыўцом. Трагедыю на ўласныя вочы пабачыў вясковец, які па прыходзе нацыстаў распавёў ім пра тое, што бачыў у лесеРэпрэсаваны Пінск. З гісторыі 1939—1941 гадоў , Радыё Рацыя, 1-10-2017У Пінску ўшанавалі памяць ахвяр бальшавізму і нацызму , Радыё Рацыя, 2017. 12 ліпеня 1941 года пры прысутнасці ўрачоў, мясцовых жыхароў і немцаў прайшла эксгумацыя. Словы вяскоўца аказаліся праўдай. 2 лістапада 1991 года тут быў усталяваны крыж.

Да Другой сусветнай вайны ў вёсцы было 202 двары і 731 жыхар. У чэрвені 1943 года фашысты знішчылі 174 двары, расстралялі 275 чалавек.

Насельніцтва 2009 год — 273 чалавекі 1999 год — 356 чалавек 1998 год — 337 чалавек, 163 гаспадаркі

Славутасці Крыж з надпісам «Ахвярам сталінізму. Чэрвень 1941 года» на магіле ахвяр рэпрэсій Помнік ахвярам фашызму Помнік археалогіі — селішча 4—3 тысячагоддзяў да н. э.

Асобы Васіль Амяльковіч (1966—1987) — загінуў падчас службы ў савецкім войску ў Афганістане. Пахаваны на вясковых могілкахАмяльковіч Васіль Аляксеевіч.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Пінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна