Лу́кава. Сустракаецца таксама варыянт Лу́кі, мн.. Лу́каў, м. (, ) — аграгарадок у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лукаўскага сельсавета. Побач знаходзіцца Лукаўскае вадасховішча.
Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Лукава ўтворана ад асновы лука — узбярэжжа, выгін ракіВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 211-212..
В. Лучык украінскую назву населенага пункта Лукаў (укр. Луків), польскія назвы Łukowo, Łukowa, Łuków тлумачыць ад уласнага імені ЛукаВ. В. Лучик. Етимологічний словник топонімів України. Київ, 2014. С. 310.. Ад імені Лука, паволле М. Бірылы, паходзяць прозвішчы Лука, Лукін, Лукіч, Лукаш, Лукуша, Лукіцкі, Лукоўскі і г. д.Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мінск, 1966. С. 110., а ад слова лук — прозвішчы Лук, Лукоўскі і г. д.М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 258..
Цікавы факт Фіксаваліся горадзенскія прозвішчы Лук, Луковіч. Але балцка-літоўскага выгляду - старое лідскае Лукіс.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89DF-LT2L?cat=2325238&i=590&lang=plhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-R3NP-G?i=86&cat=1542830https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-DPQH?i=338&cc=4166194&cat=741862 Ёсць латышскія Luks, Lukis.https://uzvardi.lv/surname/714835 Аснова Luk- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 109..
Паданне пра Лукаўскую царкву Некалі над Лукаўскім возерам (цяпер Лукаўскае вадасховішча) паднялася моцная бура. У гэты час на паўвостраве, каля капліцы, сабраліся жыхары вёскі, а возера заліло частку паўвострава і такім чынам адлучыла людзей ад берага. Вада прыбывала і адна з хваль нават разбурыла капліцу, вернікам здавалася, што смерць непазбежная.
Раптам з разбуранай капліцы выйшла маладая жанчына і быццам крыкнула: «Усе, хто верыць у Бога, ідзіце за мной, я выведу вас адсюль!». Яе спыталі: «Хто ты такая, назаві сваё імя?». Жанчына адказала: «Завіце мяне «Утоли мои печали», а ў памяць, што я ў вас была, пакідаю мой след». Пасля яна ступіла нагой на валун, які знаходзіўся побач, і на ім застаўся адбітак босай нагі.
Потым яна быццам проста пайшла па бурлівай вадзе, якая даходзіла ёй толькі да кален. Людзі пайшлі ўслед і таксама ішлі па калені ў вадзе, такім чынам прайшлі праз усё возера. Праўда, выратаваліся не ўсе, у жывых засталіся толькі тыя, хто верыў. І цяпер праз усё возера праходзіць вузкая паласа зямлі, па якой можна прайсці, калі ўзровень вады мінімальны, старажылы завуць яе градкай.
У памяць выратавання людзі набылі абраз і назвалі яго «Утоли мои печали». Потым на месцы разбуранай капліцы пабудавалі царкву, куды змясцілі абраз. Царква неўзабаве згарэла, але абраз аказаўся непашкоджаным, ён ляжаў на камяні са следам паблізу згарэлай царквы.
Потым была пабудавана новая царква, у якой з левага боку ад алтара на адмыслова пабудаваных прыступках усталяваны той абраз «Утоли мои печали» ці Божая Маці Лукаўская, якая пасля пажару стала шанавацца цудадзейнай. Царкву асвячалі ў дзясятую пятніцу пасля Вялікадня, гэты дзень быў названы «дзясятухай» і стаў для жыхароў Лукава пасадным святам. На гэта свята прыходзіла шмат людзей з самых розных месцаў. Асабліва шмат пілігрымаў было з Украіны (нават з Пачаева прыходзілі пакланіцца Лукаўскаму абразу Божай Маці). Яшчэ за тыдзень да свята да царквы сцякалася шмат паломнікаў, ахвотнікаў вылечыцца ад розных хвароб, бо камень са следам і вада ў возеры ў гэты дзень лічыліся гаючымі.
У 1850 годзе падчас маравой язвы ва Украіне, адной кабеце з Валынскай губерні ў сне з'явілася Багародзіца і загадала ёй ісці ў сяло Лукава да цудадзейнага абраза і там, у храме, адслужыць малебен пра здароўе. Пасля таго, як гэты наказ быў выкананы, эпідэмія маравой язвы спынілася.
Насельніцтва
Вядомыя асобы Васіль Фядосавіч Юхімук (нар. 1954) — дзяржаўны дзеяч, Ганаровы грамадзянін Маларыцкага раёна.
Крыніцы
Літаратура Лукава: Гісторыя і сучаснаць. Ч. 2. — Маларыта, 2010. — 120 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Лукаўскі сельсавет (Маларыцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маларыцкага раёна