Ліпск (, ) — аграгарадок у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крывошынскага сельсавета.

Назва На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Ліпск» утварыўся ад назвы пароды дрэва — ліпы С. 203..

Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Ліпск датуецца 1492 годам. Мясцовасць уваходзіла ў склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства. У 1700 г. у мястэчку ўжо існаваў касцёл.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ліпск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце. У другой пал. XIX ст. тут было 67 двароўLipsk // S. 294.. У 1910 годзе ў мястэчку збудавалі новы касцёл.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ліпск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Крывошын Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

У 1939 годзе Ліпск увайшоў у склад БССР, у Ляхавіцкі раён. У 1940 годзе статус паселішча панізілі да вёскі. У 1940—1954 гадах цэнтр Ліпскага сельсавета.

Славутасці Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1910) — . Стаянка фінальнага палеаліту і ранняга мезаліту.

Вядомыя ўраджэнцы Аляксандр Іванавіч Малевіч (1920—1994) — поўны кавалер Ордэна Славы — С. 24.. Анатоль Гатоўчыц (нар. 1950) — журналіст. Томаш граф Патоцкі (1884—1972) — фундатар касцёла ў Ліпску. Яраслаў граф Патоцкі (1905—1956), сын Томаша. вядомы паляўнічы, аўтар кнігі «Мае баданні на Алясцы» Закапане 1955 год. Ірэна Шарска — графіня Патоцка (1909—1939) вядомая акторка, мадэлька, спявачка. першая жонка графа Яраслава. Канстанцін Адамавіч Гатоўчыц (1932—2002) — будаўнік, Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Генадзь Іванавіч Валюкевіч (1958—2019) — беларускі спартсмен-лёгкаатлет. Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1978). Бацька Дзмітрыя Валюкевіча, які выступаў у трайным скачку за Славакію.

Літаратура Lipsk // S. 294.

Спасылкі

в. Ліпск на Radzima.org

Катэгорыя:Крывошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства