Герб Украіны () — адзін з чатырох афіцыйных сімвалаў дзяржавы Украіна. У цяперашні момант існуе малы герб Украіны, зацверджаны 19 лютага 1992 г. Асноўным геральдычным сімвалам з’яўляецца Трызуб ().

Паходжанне Існуе некалькі тэорый аб паходжанні ўкраінскага герба. Самыя верагодныя з іх: Стылізаваная выява сокала-Рарога са складзенымі крыламі — племянны знак рускіх князёў Рурыкавічаў. Птушка Рарог — агністая птушка, якая азначае бога агня — Семарглаhttp://washbrain.narod.ru/glava2.htm. Стылізаванае напісанне слова «Воля». Стылізаванае напісанне слова «Уладзімір» (Уладзімір Вялікі).

Трызубец у Кіеўскай Русі

Старажытнарускія князі выкарыстоўвалі ў якасці асабістых эмблем выявы розных варыянтаў двузубцаў або (радзей) трызубцаў. Кіеўскі князь Уладзімір выкарыстаў у якасці асабістага геральдычнага сімвала на манетах і пячатках трызубец.

Трызубец у УНР

Упершыню канстытуцыйна трызубец быў аформлены як дзяржаўны герб у маі 1920 Усеўкраінскай Нацыянальнай Радай. У 1992 г. Вярхоўная Рада Украіны зацвердзіла сучасны дзяржаўны герб Украіны.

Праект Вялікага Герба Вялікі Дзяржаўны Герб Украіны (праект) уяўляе сабой сіні шчыт з залацістым знакам княства Уладзіміра (трызубец), па баках шчытаносцы: справа — казак з мушкетам (герб Войска Запарожскага), злева — каранаваны леў (герб Галіцка-Валынскай дзяржавы), над шчытом — княжы вянок, пад шчытом — пераплеценыя з гронкай каліны каласы пшаніцы і сіне-жоўтая стужка.Вялікі Дзяржаўны Герб Украіны

Гл. таксама Сцяг Украіны Герб УССР

Спасылкі http://www.gerb.bel.ru/pages/strani/ukraine2.htm http://geraldika.ru/symbols/1280 Паўторны конкурс на эскіз вялікага герба Украіны

Украіна

Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Украіны