Васі́ль Іва́навіч Шаладо́наў (, в. Граб’ё Гомельскай вобласці, БССР — , ) — былы Генеральны пракурор Беларусі, дзяржаўны саветнік юстыцыі 2-га класа, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусьhttp://prokuratura.gov.by/main.aspx?guid=10943 // Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1966 годзе на нафта-і газаздабыўных прадпрыемствах Мазыра і Рэчыцы. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта працаваў у органах пракуратуры, быў сакратаром Лоеўскага раённага камітэта ЛКСМ Беларусі, пасля гэтага зноў у органах пракуратуры. У верасні 1978 быў прызначаны Добрушскім міжраённым пракурорам, а ў красавіку 1983 — Рэчыцкім міжраённым пракурорам.
У 1984 годзе быў прызначаны першым намеснікам пракурора Гомельскай вобласці.
У 1990 годзе быў абраны народным дэпутатам БССР, затым намеснікам Старшыні Вярхоўнага Савета БССР. У часы жнівеньскага путча, у інтерв'ю радыё, выступіў у падтрымку путчыстаў.
23 снежня 1992 года быў абраны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 1992 года № 2062-XII «Аб абранні Шаладонава В. І. Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь»
18 мая 1995 года выйшаў у адстаўку.Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 1996 года № 93-XIII «Аб вызваленні Шаладонава В. І. ад пасады Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь»
Літаратура Біяграфія
Катэгорыя:Генеральныя пракуроры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання