«Трыумф Галатэі» () — фрэска, створаная ў 1512 годзе італьянскім мастаком Рафаэлем для вілы Фарнезіна ў Рыме. Віла была пабудавана для сіенскага банкіра Агасціна Кіджы, аднаго з найбагацейшых людзей таго часу.

У грэчаскай міфалогіі, прыгожая нерэіда Галатэя закахалася ў пастуха Акіда. Цыклоп Паліфем, таксама закаханы ў Галатэю, падпільнаваў Акіда і раздушыў яго скалой; Галатэя ператварыла свайго няшчаснага каханага ў цудоўную празрыстую рэчку. У сваёй фрэсцы Рафаэль адышоў ад дакладнага выкладу сюжэту і напісаў сцэну, вядомую як «выкраданне Галатэі».

Фрэска Рафаэля «Трыумф Галатэі» прасякнута духам грэчаскай міфалогіі і антычнай класікі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Карціны Рафаэля Катэгорыя:Фрэскі 1512 года