Тунгу́са-маньчжу́рскія мо́вы, ці тунгу́скія, маньчжу́ра-тунгу́скія мо́вы — група блізкароднасных моў Сібіры і Далёкага Усходу, якія, паводле меркавання рада даследчыкаў, уваходзяць у алтайскую моўную сям’ю.

Пашыраны ў Сярэдняй і Усходняй Сібіры (значная частка таежнай зоны), на ўзбярэжжы Ахоцкага мора, у Прыамур’і (Расія), Кітаі (Паўночна-ўсходні Кітай, Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён), Манголіі (раён Баргі).

Склад Да тунгуса-маньчжурскіх моў належаць эвенкійская (з салонскай і негідальскай), эвенская, удэ(ге)йская (з орачскай), нанайская (з ульчскай і оракскай), маньчжурская (з чжурчжэньскай) мовы. Іншыя моўныя ўтварэнні цяжка вылучыць з-за дыялектнай раздробленасці тунгуса-маньчжурскіх моў.

Агульная характарыстыка Тунгуса-маньчжурскіх мовам уласцівы: у фанетыцы сінгарманізм, дыфтонгі; граматычны лад аглюцінатыўны, суфіксальны; у лексіцы шмат запазычанняў з суседніх моў, у прыватнасці з рускай; для сказа харатэрны намінатыўны лад.

Пісьменства Пісьменства на чжурчжэньскай мове з 12 ст. Сучаснае пісьменства на эвенкійскай, эвенскай і нанайскай мовах створана ў 1930-я гг. на аснове рускай графікі, старажытна-маньчжурскае пісьменства на мангольскай аснове.

Літаратура Тунгуса-маньчжурскія мовы // С. 27—28. Хелимский Е. А. Тунгусо-маньчжурские языки // Лингвистический энциклопедический словарь. — : «Советская энциклопедия», 1990. Языки народов СССР. Т. 5. Л., 1968.

Спасылкі

Катэгорыя:Алтайскія мовы Катэгорыя:Тунгуса-маньчжурскія народы Катэгорыя:Мовы Азіі