thumb|300px|Від на сяло Багалюбава са Свята-Багалюбскім жаночым манастыром thumb|300px|Чыгуначная станцыя ў Багалюбаве Багалю́бава — гарадскі пасёлак у Расіі, ва Уладзімірскай вобласці, каля вусця ракі Нерлі. Былая рэзідэнцыя Андрэя Багалюбскага.

У пасёлку знаходзіцца чыгуначная станцыя .

Гісторыя Багалюбава было заснавана ў 1158 годзе па распараджэнню князя Андрэя Багалюбскага. Княжацкая рэзідэнцыя была пабудавана ў 1158—1565.

У 1177 годзе рэзідэнцыя разрабавана разанскім князем Глебам, у 1230-я гады разбурана татарамі.

Выдатнасці Часткова захаваліся земляныя валы, равы, ніжнія часткі сцен і слупоў белакаменных умацаванняў, рэшткі замка, цокальная частка храма Раства Багародзіцы (1158—65), на якой пастаўлена барочная ярусная царква (1751).

Галоўны сабор, надбрамная званіца і келлі пабудаваны ў 19 ст.

Цяпер Багалюбава ў складзе Уладзіміра-Суздальскага гісторыка-мастацкага і архітэктурнага музея-запаведніка. За 1,5 км ад Багалюбава — царква Пакрова на Нерлі.

Літаратура Багалюбава // С. 197. Воронин Н. Владимир. Боголюбово. Суздаль. Юрьев-Польской. 5 изд. М., 1983.

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя:Населеныя пункты Уладзімірскай вобласці Катэгорыя:Залатое кальцо Расіі Катэгорыя:Гарады Русі