Ко́жкі — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 24 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 0,5 км на поўнач ад вёскі Вароніна, у басейне ракі Нішча.

Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км.

Схілы катлавіны спадзістыя, на захадзе вышынёй да 3 м. Вакол возера забалочаная пойма. Злучана ручаямі з азёрамі Чорненькае і Плішчана.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Нішчы