Фёдар Фёдаравіч Турук (, в. Балотца Навагрудскага павета Мінскай губерні — , Масква) — беларускі гісторык і грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Петраградскі гісторыка-філалагічны інстытут і Петраградскі археалагічны інстытут (1915), працаваў выкладчыкам гімназій у Мінску і Маскве. З сакавіка 1918 загадчык аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята, адзін з арганізатараў Беларускага народнага ўніверсітэта і Беларускага навуковага таварыства ў Маскве (1918). З 1919 загадчык беларускага пададдзела аддзела асветы нацыянальных меншасцяў Наркамата асветы РСФСР. Садзейнічаў выхаду ў свет першага зборніка Янкі Купалы на рускай мове «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (1919). Удзельнічаў у арганізацыі БДУ, з 1921 — прафесар БДУ. З 1923 выкладчык Камуністычнага ўніверсітэта нацыянальных меншасцяў Захаду ў Маскве. У 1923—1955 — прафесар розных ВНУ Масквы.

Аўтар прац па гісторыі Беларусі. У кнізе «Беларускі рух» (1921) гісторыю Беларусі разглядаў з аб’ектывісцкіх пазіцый. Аўтар прадмовы і складальнік «Курса беларусазнаўства» (1918—1920).

Літаратура

Спасылкі Фёдар Фёдаравіч Турук // Сайт БДУ Алесь Каджадуб Чырвоны прафесар // Звязда Кожедуб Алесь Красный профессор. Фёдор Турук — один из основателей Белорусского государственного университета // Литературная газета

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі