Рыго́р Па́ўлавіч Найдзё́нкаў (,  — ) — дзяржаўны дзеяч БССР, член урада, старшыня Камісіі па справах палонных і бежанцаў Беларусі.

Біяграфія Паходжанне — з адносна заможнай сям’і (мелі ўласны дом у Смаленску). Навучаўся ў Кіеўскім мастацкім вучылішчы, праходзіў службу ў арміі. З 1917 года — член смаленскай арганізацыі РСДРП(б).

З сакавіка 1918 года ў Смаленску, старшыня Савета народнай гаспадаркі Заходняй вобласці, старшыня Калегіі па палонных і бежанцах Заходняй камуны. На I з’ездзе КП(б)Б (снежань 1918 г.) абраны ў склад ЦБ КП(б)Б. Член Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі, старшыня камісіі па справах палонных і бежанцаў (Цэнтрапалонбежа Беларусі). На I Усебеларускім з’ездзе Саветаў (люты 1919 г.) абраны членам ЦВК БССР і яго Прэзідыума, на аб’яднаным з’ездзе КП(б)ЛіБ (сакавік 1919 г.) — член ЦК КП(б)ЛіБ.

6 красавіка 1919 года Аргбюро ЦК РКП(б) адхіліла просьбу наркама шляхоў зносін РСФСР Л. Б. Красіна аб адкамандзіраванні яму «т. Найдзянкова з ЦК Літвы і Беларусі». Паводле пастановы ЦВК ЛітБел ССР 23 мая 1919 г. арыштаваны. Вярхоўным рэвалюцыйным трыбуналам пры ЦВК ЛітБел ССР 29 мая 1919 г. абвінавачаны ў тым, што выдаваў сябе за члена РСДРП з 1906 г., што адказныя пасады ў Заходняй вобласці выкарыстоўваў для сваёй выгады. Расстраляны.

Паслужыў прататыпам Найдзянкоўскага ў рамане А. І. Гзоўскага (А. Юнака-Гзоўскага) «Александр Мясникьянц». Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 22 верасня 1998 года.

Гл. таксама Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі

Літаратура Круталевич, В. А. Рождение Белорусской Советской Республики: Провозглашение Республики. Развертывание национально-государственного строительства. Ноябрь 1918 — февраль 1919 г. / Ред.: А. Ф. Хацкевич, И. А. Юхо; Академия наук Белорусской ССР, Институт философии и права. — Мн.: Наука и техника, 1979. — 334, с., 8 л. ил. Селяменеў, В., Скалабан, В. Найдзёнкаў Рыгор Паўлавіч / Вячаслаў Селяменеў, Віталь Скалабан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 273. — ISBN 985-11-0141-9.

Спасылкі Беларусь вчера. Почему члены первого правительства БССР прибыли в Минск разными поездами

Катэгорыя:Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Прэзідыума ЦВК БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1889 годзе Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Расстраляныя ў Беларусі Катэгорыя:Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б