Міхаі́л (свецкае імя Міхаіл Аляксеевіч Галубовіч; , Літоўская губерня — ) — уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч. Доктар багаслоўя і царкоўнага права.

Біяграфія Скончыў Віленскую галоўную семінарыю. З 1828 выкладаў у Літоўскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах, потым служыў у Літоўскай уніяцкай духоўнай кансісторыі, быў архімандрытам Быценскага кляштара базыльян.

На Полацкім царкоўным саборы 1839 г. разам з іншым вышэйшым духавенствам падпісаў Саборны акт аб скасаванні Берасцейскай уніі 1596 г. і далучэнні ўніяцкай царквы да праваслаўя.

З 1839 г. вікарны епіскап пінскі (з 1840 г. брэсцкі), з 1848 г. епіскап, у 1853—68 гг. архіепіскап мінскі.

У 1860-х гг. царскі ўрад, у мэтах распалячвання касцёла, стаў ініцыяваць магчымасці пераводу яго на рускую мову, група каталіцкіх святароў з Віцебшчыны звярнулася з просьбай аб дазволе перакладу на беларускую мову казанняў, але такі дазвол не быў атрыманы. У сувязі з гэтым сваю пазіцыю агучыў епіскап Галубовіч:

Аўтар перакладу на польскую мову праваслаўнага катэхізіса для былых уніяцкіх святароў, якія не ведалі або дрэнна ведалі рускую мову.

У сваім «Дыярыушы» апісаў свае пастарскія наведванні цэркваў Беларусі, у тым ліку цэркваў у Станькаве, Койданаве, Віцкаўшчыне, Вязані, сустрэчы з графамі Чапскімі, панамі Багдашэўскімі і інш.

Памёр года. Пахаваны, згодна з яго завяшчаннем, пад алтаром Яўленскай царквы Жыровіцкага манастыраЖИРОВИЧИ: ПАМЯТНИКИ И ПАМЯТНЫЕ МЕСТА, СВЯЗАННЫЕ С ИМЕНЕМ МИТРОПОЛИТА ИОСИФА (СЕМАШКО)Муравьев Андрей Николаевич // Энциклопедический словарь / сост. Ф. А. Брокгауз, И. А. Ефрон. — Санкт-Петербург : Типография И. А. Ефрона, 1897. — Т. 20 (Московский университет — Наказания исправительные). — IV+480 с.: илл..

На працягу свайго жыцця Міхаіл Галубовіч сабраў багатую калекцыю карцін, якую пасля сваёй смерці адпісаў заснаванаму ім жаночаму вучылішчу ў ЖыровіцахZ. Григорий Демьянович Сероцинский, б[ывший] инспектор Жировичского духовного училища (некролог) // Литовские епархиальные ведомости. — 1892. — № 1 (неофициальный отдел). — С. 7-10.. У Жыровіцах захаваўся драўляны дом, у якім ён жыў.

Літаратура Міхаіл (у свеце Галубовіч) // С. 479—480. Міхаіл (у свеце Галубовіч) // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1999. С. 213. Кісялёў Г. Дыярыуш Міхала Галубовіча // Голас Радзімы. Мінск. 29 кастрычніка; 5 лістапада 1998.

Катэгорыя:Дактары багаслоўя Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову Катэгорыя:Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва Катэгорыя:Епіскапы мінскія Катэгорыя:Епіскапы брэсцкія і кобрынскія Катэгорыя:Епіскапы пінскія і лунінецкія Катэгорыя:Памерлі ў Слонімскім раёне