Дзяйко́ўскае — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, за 2 км на паўночны захад ад паўночна-заходняй ускраіны Віцебска, за 0,5 км на ўсход ад вёскі Пракуды, у басейне ракі Ужніца.
Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,67 км.
Схілы катлавіны вышынёй 15—20 м, пад выганам і хмызняком. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 25—100 м. На ўсходзе ўпадае ручай Чарвічны, на паўднёвым захадзе выцякае ручай у возера Іскраўскае.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Басейн Шэвінкі Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна