Леані́д Андрэевіч Дашу́к () — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (1991—1994).
Біяграфія Нарадзіўся 22 чэрвеня 1938 года ў Слуцку.
У 1964 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства».
У 1964—1965 гадах — следчы пракуратуры Барысаўскага раёна, пасля — следчы пракуратуры Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Са снежня 1965 года па 1968 год — народны суддзя народнага суда Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
12 кастрычніка 1967 года ў Слуцку адбылася неверагодная па савецкіх мерках падзея — раз’юшаны натоўп спаліў будынак народнага суда. Пасля гэтага ў пачатку 1968 года Л. А. Дашук быў абраны старшынёй народнага суда Слуцкага раёна і г. Слуцка Мінскай вобласці, прапрацаваўшы на гэтай пасадзе да 1976 годаПервый министр юстиции независимой Беларуси — случчанин.
З красавіка 1976 года па 1990 год з’яўляўся членам судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР.
Пасля працаваў намеснікам Міністра юстыцыі БССР. 21 лютага 1991 года быў прызначаны Міністрам юстыцыі БССР. Пастанова Вярхоўнага Савета БССР ад 21 лютага 1991 № 624-ХІІ «Аб прызначэнні міністра юстыцыі БССР»
4 лютага 1994 года быў вызвалены ад пасады Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.Пастанова Вярхоунага Савета Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 1994 года № 2748-XII «Аб вызваленні ад пасады Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Дашука Л. А.»
23 верасня 1992 года прызначаны суддзёй Эканамічнага Суда СНДПастанова Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 1992 г. № 1835-XII «Аб прызначэнні суддзяў Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў». У 1994—1996 гадах — старшыня Эканамічнага Суда СНД, старшыня Пленума Эканамічнага Суда СНД. У 1997 годзе выйшаў на пенсію з пасады суддзі Эканамічнага Суда СНД.
Узнагароды Заслужаны юрыст БССР, ордэн «Знак Пашаны», медаль «У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна», ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР, ганаровая грамата Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў (24 кастрычніка 2000), званне «Ганаровы работнік Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў» (5 ліпеня 2012).
Літаратура Біяграфія на сайце Эканамічнага Суда СНД
Катэгорыя:Міністры юстыцыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Заслужаныя юрысты БССР