Рыгор Абрамавіч Духан (,  — , ) — беларускі арганізатар аховы здароўя. Яго сын — беларускі архітэктар Абрам Рыгоравіч Духан.

Біяграфія Скончыў медыцынскі факультэт БДУ (1925). Старэйшы інспектар Наркамздрава БССР (1925—1926). Старшы навуковы супрацоўнік сектара арганізацыі аховы здароўя Інстытута арганізацыі аховы здароўя і сацыяльнай гігіены (1929—1938). Галоўны ўрач цэнтральнай рабочай паліклінікі (1933—1939); загадчык Мінскім гарадскім аддзелам аховы здароўя (1939—1940); галоўны ўрач цэнтральнай дзіцячай паліклінікі ў Мінску (1940—1941).

У час Вялікай Айчыннай вайны галоўны ўрач адзінага дыспансера ў Саратаве (1941); загадчык гарадскім аддзелам аховы здароўя ў Фрунзе (1941—1944). Галоўны ўрач цэнтральнай паліклінікі ў Мінску (1944—1945), адначасова выконваў абавязкі загадчыка кафедры арганізацыі аховы здароўя Мінскага медыцынскага інстытута (1945).

Дэпутат, член выканкама Мінскага гарадскога Савета (1939).

Памёр і пахаваны ў Мінску.

Навуковыя працы «О применении таллия для эпиляции в борьбе с грибковыми заболеваниями волос», 1928 «Пapxi, як ix лячыць i як ад ix усцерагчыся», 1929 «Грыбковыя хваробы скуры i арганiзацыя барацьбы з iмi», 1932

Спасылкі Духан Григорий Абрамович (25.09(07.10).1897-20.09.1945)

Катэгорыя:Медыкі Беларусі