Якаў Абрамавіч Гольбін (; , ) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі. Доктар эканамічных навук.

Біяграфія У 1947 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1945 г. працаваў у Дзяржплане БССР. Затым з 1950 г. — у Інстытуце эканомікі АН БССР, дзе да выхаду на пенсію займаў пасады старэйшага навуковага супрацоўніка, начальніка сектара грамадскай прадукцыйнасці працы, старэйшага навуковага супрацоўніка-кансультанта. З 1992 г. жыве ў ЗША.

Навуковыя працы «Вопросы экономики литейного производства». Мн., 1960 (у 1964 г. перакладзеная на нямецкую мову і выдадзена ў Берліне); «Экономи­ческая эффективность точного литья в машиностроении». Мн., 1964; «Пробле­мы экономики литейного производства». Мн., 1971 (у сааўтарстве з Германам У. А. ).

Спасылкі Гольбин Яков Абрамович // ekonomika.by

Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны