Тартакі́ (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляснянскага сельсавета. Размешчана за 26 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст, на шашы Баранавічы—Гродна/пад'езды да граніцы Рэспублікі Польшча (Брузгі, Бераставіца).
Гісторыя Узнікненне сучаснай вёскі звязана з лесараспрацоўкамі. Спачатку тут існавала лесапільня, вакол якой было пабудавана паселішча. У 1798 годзе Тартакі належалі магнатам Сапегам, з 1854 года дзяржаўная ўласнасць.
У першай пал. XIX ст. працавалі карчма, лесапільня, жалезаплавільны і спіртавы заводы. У 1854 годзе вёска, 10 дамоў. У 1867 годзе пабудаваны новы млын (дзейнічаў да 1963) і сукнавальня, якая праіснавала да Першай сусветнай вайны. У 1892 годзе 14 двароў. Паводле перапісу 1897 года ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі папяровая фабрыка.
З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Навамышскай гміны Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 6 вяскоўцаў.
Інфраструктура Працуе магазін.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 19 двароў, 192 жыхары. XX стагоддзе: пачатак XX ст. — 30 двароў. 1921 — 31 дом, 191 жыхар. 1939 — 289 жыхароў. 1959 — 388 жыхароў. 1970 — 350 жыхароў. 1998 — 93 двары, 140 жыхароў. XXI стагоддзе:
Славутасці Брацкія магілы савецкіх воінаў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ляснянскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна