Паход Булак-Балаховіча — ваенная акцыя Рускай народнай добраахвотніцкай арміі (з рускіх і беларускіх вайсковых часцей) на чале з генералам С. Н. Булак-Балаховічам y лістападзе 1920 на Палессі. Палітычны кіраўнік акцыі — старшыня Рускага палітычнага камітэта ў Польшчы Б. В. Савінкаў. Акцыя была разлічана на падтрымку сялянства, незадаволенага палітыкай «ваеннага камунізму». Меў на мэце стварэнне незалежнай Беларускай дзяржавы і саюзнай з ёй Расійскай дэмакратычнай рэспублікі. Падтрыманы начальнікам Польскай дзяржавы Ю. Пілсудскім.
Перадумовы У той час, калі вяліся перамовы пра перавод Балаховіча на польскі бок, Пілсудскі шукаў хаўруснікаў з боку Расіі. Пілсудскі знайшоў паплечніка ў асобе Барыса Савінкава. 16 студзеня ён пагадзіўся на правядзенне плебісцыту на тэрыторыі Літвы і Беларусі. Савінкаў атрымаў ад Пілсудскага дазвол на стварэнне расійскага вайсковага фармавання на тэрыторыі ПольшчыЛатышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 141.. 27 жніўня 1920 года паміж Савінкавым і Булак-Балаховічам была складзеная дамова, паводле якой Савінкаў абавязваўся правесці кандыдатуру генерала на пост галоўнакамандуючага расійскімі ўзброенымі сіламі на тэрыторыі Польшчы, а Булак-Балаховіч згаджаўся прызнаць палітычнае кіраўніцтва Савінкава і яго Расійскага палітычнага камітэта (РПК). Булак-Балаховіч назваў сваю групу Рускай народнай добраахвотніцкай арміяй, а над яго штабам у Пінску лунаў расійскі сцягЛатышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 142..
Восенню 1920 з’явіўся Беларускі палітычны камітэт. Паводле гісторыка Алега Латышонка, камітэт быў патрэбны, каб стварыць палітычную шыльду для далейшага беларускага паходуЛатышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 144.. У пачатку кастрычніка Пілсудскі прымае рашэнне пра паход Люцыяна Жалігоўскага на Вільню, у выніку якога пазней была створаная марыянеткавая дзяржава Сярэдняя Літва. На думку Алега Латышонка, паход Балаховіча павінен быў быць працягам паходу Жалігоўскага.
12 кастрычніка 1920 года ў Рызе падпісаная папярэдняя польска-савецкая мірная дамова. Гэтая дамова абавязвала польскі бок выдаліць са сваёй тэрыторыі або раззброіць антысавецкія ўзброеныя фармаванні да 2 лістапада. Польскае камандаванне прапанавала Балаховічу далей весці барацьбу самастойна або пакінуць тэрыторыю Польшчы са зброяй у руках, у выніку чаго той вырашыў перайсці польска-савецкую мяжу. 12 кастрычніка Балаховіч падпісаў пагадненне з Беларускім палітычным камітэтам. БПК абавязваўся дапамагаць генералу ў арганізацыі беларускай арміі, а Балаховіч павінен быў перадаць уладу на занятай ім тэрыторыіЛатышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 145..
Баявыя дзеянні Армія генерала Булак-Балаховіча ў пачатку лістапада 1920 года налічвала каля 20 тысяч чалавек. Яна складалася з 1, 2 і 3-й ПД, Пешай сялянскай брыгады, 1-й кавалерыйскай дывізіі (КД), палка данскіх казакоў, Тубыльскага кавалерыйскага палка (КП), асабістых сотняў братоў Балаховічаў, палка цяжкай артылерыі, чыгуначнага палка, самалётнай эскадрыллі, а таксама штабных і тылавых частак. На баявыя часткі прыпадала каля 15 тыс. У баях не бралі ўдзел некаторыя часткі, якія не паспелі прыбыць альбо былі інтэрнаваныя польскім бокам (полк цяжкай артылерыі). Полк данскіх казакоў ухіліўся ад баявых дзеянняў. У бой уступілі каля 11 тыс. жаўнераўЛатышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 153—154..
План прадугледжваў заняцце лініі Оўруч—Мазыр—Жлобін, а затым удар на поўнач, на Бабруйск і Барысаў, і вызваленне Беларусі. Верагодна, план быў распрацаваны самім ПілсудскімЛатышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 152.. План быў разлічаны на заняцце Менска польскімі войскамі, што і адбылося 15 кастрычніка. Аднак Балаховіч прамарудзіў з ударам, а польскія войскі вымушаныя былі пакінуць Менск 17 кастрычніка, выконваючы пагадненне аб замірэнні.
Сканцэнтраваўшы свае сілы ў раёне Лунінец—Мікашэвічы—Тураў, армія Булак-Балаховіча (20 тыс. чал.) года пачала наступленне ўздоўж ракі Прыпяць. Разбіўшы часці Чырвонай Арміі, яна заняла Петрыкаў, Калінкавічы, Мазыр, падышла да Рэчыцы. У Мазыры Булак-Балаховіч абвясціў сябе «начальнікам Беларускай дзяржавы», галоўнакамандуючым усімі ўзброенымі сіламі Беларусі і пракламаваў незалежнасць Беларусі; выдаў загад пра фарміраванне беларускага войска, назначыў «урад Беларусі» на чале з П. П. Алексюком і абвясціў «звергнутымі» ўрады БССР і Беларускай Народнай Рэспублікі.
16 лістапада Чырвоная Армія пачала контрнаступленне і года ўзяла Мазыр. Асноўныя сілы Булак-Балаховіча прабіліся на польскі бок фронту, большасць арміі была раззброена польскімі ўладамі; інтэрніраваныя ў Белавежскай пушчы асобныя атрады ўдзельнічалі ў нападах на БССР да 1922 года.
Ідэалагічным рупарам арміі С. Булак-Балаховіча падчас палескага паходу стала газета Беларускага палітычнага камітэта «Зьвястун». На яе старонках друкаваліся адозвы да жыхароў краю, у тым ліку да яўрэйскага насельніцтва з абяцаннем прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых у пагромахArchiwum Akt Nowych w Warszawie (AAN), TSK, t. 99, k. 8–9.. 16 лістапада 1920 года ў занятым Мазыры БПК абвясціў генерала «начальнікам» беларускай дзяржавы. У сваю чаргу С. Булак-Балаховіч выступіў з заявай аб непрызнанні існуючых органаў БНР і абвясціў аб стварэнні новага ўрада на чале з В. Адамовічам-старэйшым. Галоўныя пастулаты гэтага ўтварэння зводзіліся да барацьбы за незалежнасць Беларусі, склікання ўстаноўчага сходу і стварэння дзяржавы ў цесным саюзе з Польшчай пры апоры на краіны АнтантыLietuvos centrinis valstybės archyvas (LCVA), f. 22, ap. 1, b. 56, l. 41v..
Рэакцыя ўрада БНР і нацыянальнага друку Кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі сустрэла навіны пра паход С. Булак-Балаховіча рэзка негатыўна. Беларускае прэс-бюро ў Коўне выпусціла заяву, у якой адзначалася, што дзейнасць самазваных «прадстаўнікоў незалежнай Беларусі», якія запрашаюць ад імя народа «доблесныя расійскія войскі», не мае нічога агульнага з беларускім грамадствам„Przymierze” 1920, № 14, 14 listopada, s. 16..
Незалежная віленская прэса таксама падвергла кампанію знішчальнай крытыцы. Газета «Наша Ніва» ў лістападзе 1920 года пісала, што выданні БПК робяць «мізэрнае ўражанне», напісаныя «падазрыцельнай з боку беларускасці мовай», а ўсхваленне генерала мае непрыстойную форму. Выданне фіксавала расчараванне беларускіх афіцэраў, якія адзначалі, што беларускасць арміі С. Булак-Балаховіча — гэта «толькі форма, пад якой хаваецца чыстая маскоўшчына», а спробы БПК стрымаць вайскоўцаў ад рабункаў мірнага насельніцтва не даюць плёну, бо пасля іх «трава не расце»«Наша ніва» 1920, № 6, 29 лістапада, с. 1..
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Канфлікты 1920 года Катэгорыя:Падзеі 1920 года Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Беларусі Катэгорыя:Беларускі антысавецкі супраціў