Зарэ́чнае. Сустракаецца таксама варыянт Зарэ́чная, ж. (, ) — вёска ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Языльскага сельсавета.

Назва ўзнікла як арыенцір — Зарэчнае знаходзіцца за ракой Арэсай, па іншы бок ад вёскі Навасёлкі. У вёсцы маецца дзве вуліцы: Лугавая і Лясная.

Вёска адносілася да Горкаўскага прыхода Бабруйскага павета. Пахаванні адбываюцца на могілках вёскі Навасёлкі.

У сучаснасці ў Зарэчным ладзіцца штогадовае свята вёскі, на якое збіраюцца выхадцы вёскі з усяго свету.

Гісторыя Вёска вядома з XIX стагоддзя. У 1885 годзе ўяўляла сабой урочышча Горкаўскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе вядома як вёска, у якой пражывала 89 жыхароў, вядома казённая сядзіба Зарэчнае для лясной варты (3 жыхары). У 1908 годзе налічвала 19 двароў і 120 жыхароў. У 1921 годзе вядомы хутар Зарэчнае (10 жыхароў).

З 1924 года да 27 чэрвеня 2003 уваходзіла ў склад Паськовагорацкага сельсавета Старадарожскага раёна (у 1962 — 1966 Слуцкага раёна). З 27 чэрвеня 2003 да 28 мая 2013 у складзе Горкаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

У 1929 годзе арганізаваны калгас РЭС (рэвалюцыя, электрыфікацыя, сацыялізм).

Насельніцтва 1897 — 89 жыхароў 1908 год — 120 жыхароў 1999 год — 42 жыхары 2010 год — 25 жыхароў

Спасылкі

Катэгорыя:Языльскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Старадарожскага раёна