Новапале́скі (, ) — аграгарадок у Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Капацэвіцкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 26 кіламетраў у напрамку на паўднёвы захад ад Салігорска, за 153 кіламетры ад Мінска, за 26 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Салігорск, за 3 кіламетры на захад ад аўтамабільнай дарогі .

Гісторыя Пасёлак узнік у 1971 годзе, назву атрымаў 25 сакавіка 1975 годаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 сакавіка 1975 г. № 841-VIII Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Капацэвіцкага сельсавета Салігорскага раёна Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 10 (1456).. З 1980 года цэнтр Капацэвіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 ліпеня і 22 верасня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657)..

Насельніцтва 2000 год — 958 жыхароў, 329 двароў. 1 студзеня 2004 — 902 жыхары, 335 двароў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Капацэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Салігорскага раёна