Акт супраць анархістаў (, таксама вядомы як «Іміграцыйны акт 1918 года») — закон, прыняты ў ЗША 16 кастрычніка 1918 года.
Паводле гэтага дакумента асобы, якія прытрымліваліся анархісцкіх поглядаў ці былі членамі анархісцкіх арганізацый, не дапускаліся на тэрыторыю Злучаных Штатаў. Тых анархістаў, якія ўжо знаходзіліся ў ЗША, закон патрабаваў дэпартаваць з краіны. Дакумент пашырыў некаторыя палажэнні пункта 3 Іміграцыйнага акта 5.02.1917 г. і выкарыстоўваўся як адзін з прававых фундаментаў дэпартацыі «чырвоных» з тэрыторыі ЗША ў канцы 1919 года.
Гл. таксама Анархізм Першая чырвоная пагроза Іміграцыйны акт 1917 года
Спасылкі To Exclude and Expel from the United States Aliens Who are Members of the Anarchistic and Similar Classes Sixty-fifth Congress. Session II. Charpter 186, pp. 1012—1013 (Поўны тэкст дакумента на англійскай мове)
Катэгорыя:Крыніцы права ЗША Катэгорыя:Міграцыйнае права Катэгорыя:Правы чалавека ў ЗША Катэгорыя:Анархізм Катэгорыя:1918 год у праве Катэгорыя:1918 год у ЗША Катэгорыя:З’явіліся ў 1918 годзе