Ю́рый Алякса́ндравіч Пу́плікаў (, г. Арзамас Горкаўскай вобласці (цяпер Ніжагародская вобласць) — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы старшыня Дзяржаўных камітэтаў Беларускай ССР і Рэспублікі Беларусь по справах будаўніцтва (1986-1993Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь N 2124—XII ад 26 студзеня 1993 года «Аб Старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па архітэктуры і будаўніцтве» ), заслужаны будаўнік БССР.
Біяграфія
У 1960 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.
У розныя гады ўзначальваў мінскі будаўнічы трэст № 5, які адбудоўваў мінскія трактарны завод, аўтамабільны завод, маторны, шарыкападшыпнікавы, вытворчых аб'яднанняў «Інтэграл» і «Гарызонт», будаўнічы трэст № 37, які пачаў будаўніцтва горада Лангепаса. Працаваў намеснікам старшыні Мінскага гарадскога выканкама, намеснікам міністра прамысловага будаўніцтва БССР — начальнікам камбіната «Мінскбуд».
У 1983 годзе ўзначаліў будаўніцтва мінскага метрапалітэнаУП «Мінскметрабуд» як гэта было , пад яго кіраўніцтвам будаўніцтва 1-й чаргі Мінскага метро было скончана на 10 месяцаў раней за намечаны тэрмін.
З 1986 па 1990 гады быў рэдактарам часопіса «Будаўніцтва і архітэктура Беларусі».35 гадоў на інфармацыйным полі Беларусі
З 1998 года быў старшынёй Саюзу будаўнікоў Рэспублікі Беларусь.
Майстар спорту па веласіпедным спорце, уваходзіў у зборную БССР.
Літаратура Пуплікаў Юрый Аляксандравіч // Памяць: Мінск: гіст. -дак. хронікі гарадоў і райнаў Беларусі: (5 кн.) / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) (і інш.). — Мінск, 2007. — Кн.5, ч.2 — С. 479 Беларуская Сібір. Нарысы аб беларусах, якія ўдзельнічалі ў асваенні Заходняй Сібіры, М., Прафвыдат 2002 Некралог
Катэгорыя:Старшыні дзяржаўных камітэтаў Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР