Паруча́йнік шыракалістыНазва (Síum latifólium) — кветкавая расліна; від роду сямейства . Тыпавы від роду.

Народныя назвы расліны талюха, ці польный кмен.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна, якая можа дасягаць да 1,5 м у вышыню. Мае пустацелае галінастае паласатае сцябло.

Ніжняе лісце (звычайна пагружанае ў ваду) двойчыперыстае з ніткападобнымі долямі, верхняе — проста перыстае з 2—6 парамі даўгаватых лісточкаў з зубчастымі краямі.

Цвіце ў ліпені і жніўні. Кветкі белыя, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік.

Распаўсюджанне Паручайнік шыракалісты расце ад Еўропы да Сібіры ў тарфяных ямах і па краях канаў, зарослых чаротам, на вільготных і забалочаных лугах, нізінных балотах, па берагах вадаёмаў і ў вадзе. Святлолюбівая расліна, гіграфіт, гідрафіт, мезатроф.

Ахоўваецца ў большасці рэгіёнаў Францыі і Швейцарыі.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне Дае меданосным пчолам нектар. Усе часткі расліны ядавітыя. Эфірны алей з кветак і пладоў выкарыстоўваецца ў парфумерыі.

Літаратура  — С. 124.

Спасылкі

Sium latifolium L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе