Арнемкарта Нідэрландаў — () — муніцыпалітэт і горад на ўсходзе Нідэрландаў, стаіць на Рэйне, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Гелдэрланд.
Структура муніцыпалітэта Муніцыпалітэт Арнем складаецца з горада Арнем, яго прыгарадаў і пасёлкаў: Элдэн (Elden, пасёлак) Элдэрвельд (Elderveld) Малбурген (Malburgen) Рэйксвурд (Rijkerswoerd) Схарсберген (Schaarsbergen) Схейтграф (Schuytgraaf)
Гісторыя
Арнэм упершыню згадваецца ў 893 пад назвай Oppidium Arnoldi Villa. Заснаваннем жа горада можна лічыць год 1233, калі Oта II, граф Гелдэрнскі з Цутфена дараваў Арнему гарадскія прывілеі. Арнэм увайшоў у Ганзейскі саюз у 1443. У 1473 яго захапіў герцаг Бургундыі Карл I Лысы. У 1514 Карл Эгмандскі, герцаг Гелдэрна, адваяваў горад у Бургундыі; у 1543 ён перайшоў да імператара Карла V. Арнэм увайшоў у Утрэхцкі саюз у 1579 і стаў часткай Рэспублікі сямі аб’яднаных правінцый Нідэрландаў у 1585. Францыя захоплівала горад у 1672—1674 і ў 1795—1813. У пачатку XIX стагоддзя былыя гарадскія ўмацаванні былі амаль цалкам знесеныя, каб горад мог пашырацца.
У XIX ст. стаў модным курортным горадам, якія славіцца сваёй маляўнічасцю. Тут, як і ў Гааге, пасяліліся багатыры з былых «цукровых баронаў» або плантатараў, якія прыехалі з заакіянскіх калоній. Нават цяпер горад славіцца сваімі паркамі і зялёнымі насаджэннямі.
Гарады-пабрацімы
Спасылкі Афіцыйны сайт Віды Арнема
Катэгорыя:Гарады Нідэрландаў Катэгорыя:Абшчыны правінцыі Гелдэрланд