Махо́ўка (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 34,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 34,5 км ад Мінска, 11,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.

Гісторыя У канцы XIX стагоддзя фальварак Махаўшчына ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1908 годзе былі аднайменныя фальварак, урочышча, і хутар.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

24 лістапада 1966 года да Махоўкі былі далучаны вёскі Дубінкі і Чырвоны Бераг.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1897 год — 12 жыхароў; урочышча, 11 жыхароў 1908 год — фальварак, 12 жыхароў; урочышча, 7 жыхароў; хутар, 7 жыхароў 1917 год — фальварак 11 жыхароў; на хутары 2 двары, 11 жыхароў; леснічоўка, 5 жыхароў 1999 год — 9 жыхароў 2002 год — 7 двароў, 8 жыхароў 2010 год — 6 жыхароў 2012 год — 5 гаспадарак, 5 жыхароў 2019 год — 9 жыхароў

Спіс вуліц

Азёрная вуліца Лясная вуліца Сонечны завулак 1-ы Азёрны завулак 2-і Азёрны завулак

Вядомыя асобы Фёдар Сяргеевіч Ладуцька (нар. 1943) — мастак-графік

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна