Жа́ркава. Сустракаецца таксама варыянт Жарко́ва (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Назва Назва, відаць, паходзіць ад ранейшага ўрочышча. Назвы з такой асновай (Жары, Жаркі, Жарцы) абазначаюць месца, ачышчанае ад лесу для земляробства праз выпальванне С. 120.
Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва 1926 год — 12 двароў, 62 жыхары 1999 год — 13 жыхароў 2002 год — 8 двароў, 11 жыхароў 2010 год — 9 жыхароў 2019 год — 5 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Турынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна