Парэ́чча (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Гісторыя
Ранняя гісторыя
Парэчча вядома з 1468 года, уваходзіла ў склад Слуцкага княства Алелькавічаў, адносілася да маёнтка Койданаў С. 126—127.. У 1588 годзе згадваецца царква С. 126—127.. Праз вена ад Соф’і Слуцкай перайшло да Радзівілаў. У 1588 годзе сяло, цэнтр воласці ў маёнтку Койданава, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, было 2 пасады (усяго 30 дымоў).
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
У 1806 годзе за 10.000 дукатаў у Дамініка Гераніма Радзівіла Парэчча разам з Вецярэвічамі набыў уладальнік Шацка Юзаф Габрыель Аскерка. Пазней без Вецярэвічаў Парэчча выкупіў князь Леў Вітгенштэйн, муж Стэфаніі Радзівіл, дачкі Дамініка Гераніма. У 1840 годзе з фундацыі Льва Вітгенштэйна была збудавана Спаса-Праабражэнская царква.
Пасля 1861 года ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета. У 1894—1914 гадах ля Парэчча працаваў лесапільны завод (у 1913 годзе працавала 118 чалавек) — С. 157.. У 1892—1915 гадах дзейнічаў шклозавод (у 1895 годзе вырабляў бутэлькі, ліставое паўбелае і аконнае шкло, працавала 111 чалавек). Вакол заводаў утварылася асобнае паселішча, цяпер вёска Завод.
У 1897 годзе ў сяле дзейнічала прыходская царква, хлебазапасны магазін, лаўка, пітная ўстанова, побач лесапільны завод і гута. У 1898 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа.
У пачатку XX стагоддзя разам земляробствам і жывёлагадоўляй сярод сялян Парэчча былі распаўсюджаны промыслы: прадзенне, ткацтва, вышыванне, вязанне, пляценне кошыкаў з маладых дубцоў ракітніку, з каранёў дрэў, лапцей з ліпавай кары, віццё вяровак, шыццё адзення з даматканіны, выраб простай конскай збруі (аброцяў, лейцаў і інш.), начовак, цэбраў, даёнак, бочак, вёдраў і іншых хатніх рэчаў з дрэва, збор ягад, грыбоў, лекавых траў, лоўля рыбы і ракаў. Некаторыя сяляне ў вольны ад сельскагаспадарчых работ час займаліся адыходнымі промысламі: наймаліся нарыхтоўваць дровы, будаўнічы лес, сплаўляць лес па Пцічы і іншых рэках.
Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені, 2 настаўнікі, 70 вучняў. Побач быў нацыяналізаваны шклозавод «Прафінтэрн» (34 рабочыя). У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Культура», была кузня.
З канца чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецкімі войскамі. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Жыхары Парэчча за часамі нямецкай акупацыі далі прытулак жыдоўскім дзецям, якія збеглі з Мінскага гета.
Да 5 траўня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Селецкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. 24 лістапада 1966 года да Парэчча была далучана вёска Ніва.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1800 год — 19 двароў, 116 жыхароў 1858 год — 250 жыхароў 1897 год — 93 двары, 623 жыхары 1908 год — 121 двор, 743 жыхары 1917 год — 154 двары, 879 жыхароў, усе беларусы 1999 год — 173 жыхары 2002 год — 80 двароў, 136 жыхароў 2009 год — 86 жыхароўИтоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года 2019 год — 55 жыхароў
Славутасці
Помнік «Праведнікам свету». Усталяваны ў 2000 годзе былымі вязнямі, якія збеглі з Мінскага гета. Мемарыял савецкіх партызан Другой сусветнай вайны.
Страчаная спадчына Царква Праабражэння Гасподняга (1840—1950-я).
Вядомыя асобы Сцяпан Фёдаравіч Хацкевіч (1910—1979) — беларускі акцёр.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Шацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна