Хаце́шава. Сустракаецца таксама варыянт Хацяшо́ва (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 11 км на захад ад Мар’інай Горкі, 62 км ад Мінска.
Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва 1926 год — 12 двароў, 72 жыхары 1960 год — 50 жыхароў 1999 год — 27 жыхароў 2009 год — 9 жыхароў 2019 год — 15 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна