Асаво́к (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 21 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 66 км ад Мінска, каля ракі Балачанка.

Гісторыя Ранняя гісторыя У 1885 годзе ўрочышча ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1889 годзе ўрочышчам Асавок валодаў праваслаўны мешчанін Мацвей Іванавіч Малевіч, было 40 дзесяцін зямлі.

У 1897 годзе быў 1 двор, аднайменны засценак на 4 двары. Паводле перапісу 1908 года ў Пухавіцкай воласці былі аднайменныя ваколіца і маёнтак.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе мела статус пасёлка.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района».

Насельніцтва 1897 год — 1 двор, 12 жыхароў; засценак, 4 двары, 27 жыхароў 1908 год — ваколіца, 5 двароў, 33 жыхары; маёнтак, 27 жыхароў 1926 год — 12 двароў, 57 жыхароў 2002 год — 13 двароў, 33 жыхары 2009 год — 30 жыхароў 2019 год — 32 жыхары

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пухавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна