Благада́ць (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. Месціцца за 17,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 35 км ад Мінска.

Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1943 годзе часткова спалена.

Насельніцтва 1926 год — 30 двароў, 147 жыхароў 2002 год — 30 гаспадарак, 66 жыхароў 2010 год — 24 гаспадаркі, 65 жыхароў 2019 год — 42 жыхары

Вядомыя асобы Валерый Ананіч (нар. 1949) — беларускі гісторык.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дукорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі