Пясча́нка (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 21,5 км на захад ад Мар’інай Горкі, 66,5 км ад Мінска.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новая Пясчанка», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У лесе каля вёскі часова базіраваўся Мінскі падпольны гарадскі камітэт КП(б)Б. 11 лістапада 1942 года ў ваколіцах вёскі праходзіла нямецкая аперацыя «Альберт II» супраць савецкіх партызан«Альберт II» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с., 4 л. карт.: іл. — С. 36.. У 1943 годзе вёска спалена, былі забіты 2 жыхары.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района».
Насельніцтва 1908 год — 34 двароў, 143 жыхары 1917 год — 32 двары, 148 жыхароў 1940 год — 37 двароў, 179 жыхароў 1960 год — 152 жыхары 2002 год — 27 двароў, 52 жыхары 2009 год — 24 жыхары 2019 год — 14 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна